Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы



Адказ ад дэпутата палаты прадстаўнікоў Васіля Міхна атрымаў гарадзенец  Вадзім Саранчукоў на накіраваны зварот. Вадзім заклікаў да абавязковага ўсталявання наркакантролю на мяжы з Расейскай Федэрацыяй. У гэтым аўтар звароту бачыў  выйсце, якое паставіць заслону супраць трафіка наркотыкаў і зброі з суседняй краіны.

IMG_5992

„Адказ прыйшоў своечасова і па-беларуску, як таго патрабуе закон,” – кажа Вадзім Саранчукоў, старшыня гарадзенскай рады партыі БНФ.

– На жаль, адказ выключна фармальны. У адказе даецца пералік новаўводзінаў, якія прынятыя беларускім заканадаўствам адносна распаўсюду і абароту наркотыкаў. Але сутнасць звароту была зусім іншая. У звароце падымалася праблема свабоднага траплення наркотыкаў, зброі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь праз некантралюемую мяжу. І мой запыт, які я накіроўваў у Палату Прадстаўнікоў, тычыўся гэтаму пытанню: што менавіта дэпутат зрабіў для таго, каб прысекчы з’яўленне на тэрыторыі Беларусі шкодных рэчываў, зброі, а таксама нелегальнай міграцыі.

IMG_5990

IMG_5991

Дэпутат таксама абяцаў паведаміць, як Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ацэньвае такую прапанову актывіста: усталяваць кантроль на мяжы. Бо другая частка звароту Вадзіма Саранчукова пакуль засталася без адказу.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя