Валерыя Чарнаморцава: Назвала экскурсію „Курапаты – беларуская Галгофа”



Чарговую гадавіну Кастрычніцкага перавароту афіцыйныя ўлады адзначалі ў Менску ўскладаннем кветак да помніка Леніну, а ініцыятыўная група Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій – экскурсіяй-ушанаваннем памяці ахвяр камуністычнага рэжыму ў Курапатах.

Распавядае Валерыя Чарнаморцава:

– Экскурсія называецца “Курапаты – беларуская Галгофа”. Так я яе назвала, таму што Галгофа гэта тое месца, дзе не толькі Хрыстос быў укрыжаваны і памёр, але і месца – якое з’яўляецца сімвалам уваскрасення. І для мяне, і для нас усіх беларусаў Курапата ёсць месцам, дзе не толькі адбываліся расстрэлы ў сталінскія часы, не толькі сімвалам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, але і месцам, дзе адбываліся першыя мітынгі, дзе пачалося адраджэнне Беларусі.

Паводле афіцыйных ацэнак пракуратуры, у Курапатах пахаваныя каля 30 000 забітых. Незалежныя даследчыкі абгрунтоўваюць лічбы ад 100 да 250 тысяч.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя