Валун у гонар паўстанцаў Каліноўскага пад Баранавічамі



На месцы перамогі паўстанцаў Каліноўскага пад Баранавічамі ўсталявалі мемарыяльны валун.

1

Каля вёскі Мілавіды 3 чэрвеня 1863 года адбылася найбольшая ў час нацыянальна-вызвольнага паўстання бітва паўстанцаў з царскімі войскамі, якая завяршылася на карысць паўстанцаў. Пра тую перамогу нашчадкам нагадвала капліца-помнік і ўсталяваны 26 гадоў таму камень з мемарыяльнай плітой. Цяпер на месцы бітвы з’явіўся новы валун з імёнамі паўстанцкіх камандзіраў. Таксама на ім змешчаны медальён з партрэтам Кастуся Каліноўскага, паведамляе nn.by.