Валянцін Лазарэнкаў: гестапаўскія метады беларускай міліцыі



Сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў ацэньвае дзейнасць беларускіх сілавых структур рэзка адмоўна. Ён лічыць гестапаўскімі метады іх работы. А тэхніка, якою забяспечыў сілавікоў рэжым для свайго існавання, шакуе. Лазарэнкаў лічыць недаравальным пры бядотным эканамічным стане ў краіне столькі сродкаў выдзяляць на ўмацаванне сілавых структур. Магчыма, па гэтай прычыне  ўзнік падатак на дармаедаў, кажа Валянцін Лазарэнкаў:

– Варта спытаць ва ўлады: якім чынам, на якой падставе быў затрыманы, і не толькі затрыманы, але быў катаваны спадар Някляеў. Стала чалавеку дрэнна, крыз. Някляеў адзначыў, што кіраўнікі РАУС, у якім ён быў, не хацелі выклікаць хуткую дапамогу. Па сённяшняй інфармацыі, яго прымушалі распранутым скакаць у камеры. Гэта НКВД-скія спосабы выбівання, або прызнання, або жаданне здзекам прынізіць чалавека. Гэта гестапаўскія метады.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, ён не пакіне ў спакоі берасцейскія структуры, якія забіралі і здзекаваліся з Уладзіміра Някляева. Ён дапаможа і ўжо дапамагае ўсім, хто звяртаецца і звернецца да яго, каго незаконна пакаралі за акцыі.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org