Ваўкавыск рыхтуецца да 1010-годдзя горада



У горадзе Ваўкавыску рыхтуюцца адзначыць юбілей – 1010 гадоў з дня заснавання горада.

IMG_1332 1

Вуліцы горада ўпрыгожваюць чырвона-зялёнымі сцягамі, замалёўваюць дамы і чысцяць вуліцы, з’яўляюцца новыя помнікі – на месцы былога лагера для ваеннапалонных, а таксама на плошчы парад райвыканкамам. Аднак большасць гэтых помнікаў афармляецца па-расейску і складаецца ўраджанне, што беларуская мова на гэтым свяце гучаць не будзе.

Вялікую ролю на мерапрыемстве па святкаванні будуць надаваць турызму, кажа адзін з прадстаўнікоў турыстычнай сферы Ваўкавыска:

– 19 ліпеня на Дзень горада да 1010-годдзя, на свята горада, прыедуць гарады-пабрацімы, будзе ў горадзе вялікая выставачная пляцоўка, дзе ў тым ліку турызм будзе прадстаўлены.

Жыхары горада актыўна абмяркоўваюць змены ў сацыяльных сетках і спадзяюцца, што ў горадзе будзе больш беларускай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара