Ваўкавыскі касцёл – месца для беларускай мовы няма (фотафакт)



Ваўкавыскі касцёл Святога Вацлава – адзін з сама прыгожых архітэктурных рэгіянальных помнікаў. Збудаваны ён быў у 1846-48 гадах. Храм у стылі класіцызму ўпрыгожвае горад, сам будынак і тэрыторыя вакол яго ўпарадкаваныя і радуюць вока. Аднак прыкра, што ў ваўкавыскім касцёле грэбуюць беларускай мовай – уся інфармацыя на стэндах выключна па-расейску і па-польску.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя