Важная інфармацыя для тэлегледачоў «Белсату»



Zrzut-ekranu-2016-02-6-o-13.38.50-549x800

Увага!

Спадарожнік вяшчання – «Astra 4A» – не мяняецца. Вам не давядзецца перастаўляць «талерку» або выклікаць на дапамогу майстра.

«Белсат» вяшчае для вас далей, бесперапынна, на новай частаце.

Заставайцеся з «Белсатам»!

https://www.youtube.com/watch?v=PkToZhSKLLU

З 11 лютага змяняецца частата вяшчання тэлеканалу на спадарожніку «Astra 4A».

Шаноўныя гледачы!

11 лютага тэлеканал «Белсат» праз тэхнічныя прычыны вымушаны змяніць частату вяшчання на спадарожніку «Astra 4A». Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары? Нічога складанага!

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу. Чаму б не кнопкy «1»?)

Паводле belsat.eu