Вербная нядзеля ў Гародні



Некалькі тысяч жыхароў Гародні прынялі ўдзел ва ўрачыстай  працэсіі, прысвечанай уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. У Вербную нядзелю ў абласны цэнтр прыехала моладзь з усёй Гарадзенскай дыяцэзіі. Працэсія рушыла ад Пабернардзінскага касцёла ў катэдру, дзе адбылася імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Адметнасцю гэтага дня з’яўляецца шматгадовая традыцыя ўласнаручнага вырабу вялікіх пальмаў каталіцкай моладдзю.

Як зазначае пробашч парафіі Святога Францішка Ксавэрыя ксёндз Ян Кучыньскі, у гэты дзень у вернікаў пачынаецца Вялікі тыдзень, які папярэднічае Вялікадню:

— Касцёл поўны людзей, падлічваючы больш-менш прайшло ўжо больш за дваццаць тысяч вернікаў, што прыйшлі, каб асвяціць свае вербачкі.  Усё гэта падкрэслівае, што вернікі рыхтуюцца да Пасхі. Сёння мы распачалі Вялікі Тыдзень і праз усе наступныя дні будзем разважаць мукі і смерць Пана Езуса, памятаючы пра тое, што няма Уваскрасення без пакутаў і смерці.

Традыцыйна Вербнай нядзеляй паводле каталіцкага календара распачынаецца Пасхальны Трыдыум. Святары ў гэты дзень  заахвочваюць вернікаў да актыўнага ўдзелу ў набажэнствах, каб з чыстым сэрцам сустрэць галоўнае хрысціянскае свята.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня