Відэаграфіка найноўшага ўзбраення РФ на Данбасе



Міжнародная супольнасць InformNapalm падчас маніторынгу і выведкі адкрытых крыніц інфармацыі (аналіз спадарожнікавых здымкаў, відэа выпадковых сведак, асабістыя фота з сацыяльных профіляў наймітаў і кадравых расейскіх вайскоўцаў) правяла ідэнтыфікацыю звыш 30 тыпаў узбраення і спецтэхнікі УС РФ на Данбасе. Большая частка тэхнікі ўяўляе сабой параўнальна новыя ўзоры, якія паступілі на ўзбраенне УС РФ у перыяд з 2004 па 2015 год. Фіксацыя прадастаўленых у справаздачы ўзбраенняў і тэхнікі непасрэдна паказвае на расейскі след іх з’яўлення ў акупаваных раёнах Луганскай і Данецкай вобласці. У дадзеныю справаздачу ўключаны толькі пацверджаныя дадзеныя, у базу не ўносіліся ўзоры ўзбраенняў, пра якія паведамлялася выведчымі структурамі Украіны, але без фота ці відэа пацверджанняў. Таксама ў базу дадзеных пакуль не ўнесены ЗРК „Бук” (з якога быў збіты рэйс MH17), бо ў бліжэйшы час чакаецца афіцыйная справаздача следчай групы, якая пакажа дакладны тып ракеты. Гэта дазволіць назваць дакладную мадыфікацыю ЗРК, з якога яна была выпушчаная.

Адзначым, што выкарыстанне расейскай найноўшай ваеннай тэхнікі на Данбасе не з’яўляецца масавай з’явай і носіць хутчэй выпрабавальны характар. Большая частка з выяўленых комплексаў адносіцца да сродкаў РЭБ (Радыёэлектронная барацьба) і РЭВ (Радыёэлектронная выведка). Дадзеныя тыпы ўзбраенняў могуць абслугоўвацца толькі кваліфікаванымі спецыялістамі, таму іх перадача баевікам незаконных узброеных фармаванняў выключана. Абслугоўванне праводзіцца кадравымі расейскімі вайскоўцамі. Паралельна з апрабацыяй найноўшай тэхнікі на Данбасе ваенна-палітычнае кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі праводзіць „напампоўку” акупаваных тэрыторый узбраеннямі старога савецкага ўзору са сваіх складоў.

allwar

informnapalm.org