На слонімскім рынку заклікалі не глядзець і не слухаць БТ



У аўторак, 19 студзеня, на Слонімскім цэнтральным рынку адбыўся трэці ў гэтым годзе сход слонімскіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Нягледзячы на марознае надвор’е, на сход прыйшлі каля 50 чалавек.

Сход пачаў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які заклікаў не глядзець і не слухаць тое, што паказваюць па БТ у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў, а каб яны ўсе прытрымліваліся рашэнняў форуму ІП, які адбыўся 11 судзеня ў Менску. Акрамя Віктара Марчыка на сходзе выступілі іншыя прадпрымальнікі, якія спадзяюцца на новы форум ІП, што адбудзецца 25  студзеня, куды паедзе і дэлегацыя слонімскіх ІП.

У гэты самы дзень слонімскія ІП правялі сустрэчу з кіраўніком мясцовага райспажыўтаварыства Андрэем Падольскім, дзе вырашаліся пытанні арэнды месцаў на рынку і розных фінансавых пабораў з прадпрымальнікаў.  Праз тыдзень слонімскія прадпрымальнікі запланавалі сустрэчу са старшынём Слонімскага райвыканкама Алегам Таргонскім.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім