Віктар Сазонаў: Навошта лётаць у цяльняшцы і бярэце па горадзе?



Традыцыйны дзень паветранага дэсантніка адзначаюць у краінах былога Савецкага Саюза 2-га жніўня. Часта такое свята заканчваецца ў Беларусі п’янкамі і купаньнем ў фантанах развязаных паводле нормаў маралі былых вояў дэсантных войскаў.

sazonau11111

Грамадскі актывіст Гародні, публіцыст Віктар Сазонаў, як былы дэсантнік глядзіць на адзначэньне Дня дэсантніка, як на успамін.

 – Служба там дастаткова цяжкая. Там, дзе я служыў, не ўсе эта маглі вытрымаць, Хаця людзей адбіралі па здароўю, каб яны фізічна адпавядалі ўсім цяжкасцям, якія будуць ў гэтай службе. Многія проста былі адпраўленыя ў другія войскі. Для мяне гэтае свята нейкае цёплае, і, калі прыйдуць мае сябры, мы можам сесці і чарку выпіць і службу ўспомніць – проста дзеля ўспамінаў. Але барабаніць сябе ў грудзі, лётаць у цяльняшцы і бярэце па горадзе, лічыць сябе асаблівым, я не маю права, бо я звычайны чалавек як і ўсе астатнія.

Першыя ваенна дэсантныя групы ў Беларускай вайсковай акрузе былі сфармаваны ў 1933-м годзе. Былыя вайсковыя святы Савецкай эпохі традыцыйна маюць прарасейскае, праімперскае адценьне. Не дарэмна цяпер, ля групак людзей апранутых у блакітныя бярэты гучаць расейскія мілітарныя песні. Свядомыя беларусы, адзначаюць такія дні сціпла ў хаце.

Беларускае Радыё Рацыя