Вінаградарства на Гарадзеншчыне



Апошнія начныя прымаразкі закранулі такую далікатную агракультуру ў Беларусі, як вінаград. Нягледзячы на паўночныя для вінаграду шыроты, гэтая культура знаходзіць усё больш прыхільнікаў для вырошчвання. На Гарадзеншчыне аматараў вінаградарства даволі шмат. Ёсць нават гадавальнікі зразкоў вінаграднай лазы. Уласнік адной з іх – Генадзь Гулевіч з вёскі Загараны ўжо дваццаць пяць гадоў займаецца вінаградарствам.

– Ёсць розныя гатункі вінаграду. Я шмат іх маю. Зараз самы час садзіць вінаград. Восенню – горш, бо трэба ўжо ўцяпляць, каб ён добра перазімаваў. Ды і прыжываецца ён лепш вясной.

Я маю афіцыйна зарэгістраваны гадавальнік. Вінаград пачынае пладаносіць толькі на трэці год. А каб пачаў добра пладаносіць, то трэба пачакаць 4-5 гадоў.

У Беларусі аматары вінаградарства падштурхнулі да гэтага занятку прадстаўнікоў сярэдняга бізнесу. Цяпер найбольш актыўна развіваецца вінаградарства на Берасцейшчыне і Гомельшчыне, дзе цяплей. На Гарадзеншчыне вытворчыя пасадкі вінаграду існуюць ужо некалькі гадоў у фабрыцы гародніны абласнога цэнтра, у вёсцы Квасоўка.  Але ўсё гэта вымагае вялікіх людскіх фізічных і фінансавых укладанняў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара