Віншаванні з Раством ад біскупа Аляксандра Кашкевіча



Шчырыя вітанні і віншаванні з нагоды Раства Хрыстовага перадаў біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.

biskup_Kashkievicz

Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Каталіцкая Царква, дае чалавеку падумаць у гэтае свята пра раны нашых бліжніх, пра спагаду і братэрства, – заклікае біскуп.

– Давайце прытулім іх да сябе, каб яны адчулі цеплыню нашай прысутнасці, сяброўства і братэрства. Яднаючыся духоўна пры вігілійным стале, ламаючыся традыцыйнай аплаткай, жадаю вам, дарагія браты і сёстры, радаснага перажывання святаў Божага нараджэння. Няхай гэтая святочная радасць паселіцца ў вашых дамах, у месцах вучобы і працы. Няхай перадасца ўсяму нашаму грамадству.

Пастэркі ў рыма-каталіцкіх храмах Гародні 24-га снежня пачнуцца пасля 21-ай гадзіны. Расклад набажэнстваў можна ўбачыць на старонцы гарадзенскай дыяцэзіі http://grodnensis.by/dom/anons/4980-raskl.html

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя