Сустрэча улад з віцебскімі прадпрымальнікамі (абноўлена)



Віцебскім прадпрымальнікам, якія выйшлі на цэнтральную плошчу горада, далі памяшканьне для сходу — у актавай залі Інстытута сучасных ведаў.

78E357A7-1CB1-4582-997F-8F3C7030ED22_w640_r1_s 5E30027C-B62A-4761-828D-73D2C3F414A5_w640_r1_s

Зала не ўмяшчае ўсіх ахвотных — людзі стаяць у праходах і ў калідоры. У залі шмат міліцыянтаў у цывільным, іх пазнаюць у твар.

688C35DE-EE21-4EB7-8112-CAC1DDC6AF7C_w640_r1_s

Сход пачала Ірына Яскевіч.

Прадстаўнікоў аблвыканкама давялося чакаць: яны не паспелі даехаць, пакуль людзі ішлі.

B4FF84D9-4219-4F21-80B9-76DA25EBF6A7_w640_r1_s

Намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч (у прэзідыуме ў цэнтры) пачаў свой выступ з заявы, што адмяніць указ №222 на ўзроўні вобласці немагчыма.

* * *

Каля 300 віцебскіх прадпрымальнікаў сабраліся каля Віцебскага аблвыканкама, каб сустрэцца з яго прадстаўнікамі і абмеркаваць пытанне адмены ўказа №222.

AEC984D9-E7DD-4321-993A-6A944DD3E5B1_w640_r1_s

Гэтая сустрэча была запланаваная на 22 студзеня. Тады прадпрымальнікі дамовіліся, што прыйдуць да Віцебскага аблвыканкама, і з імі сустрэнецца прадстаўнік абласных уладаў — нехта з намеснікаў старшыні аблвыканкама. Сустрэча была прызначаная на 11 гадзінаў 28 студзеня. Але да прадпрымальнікаў ніхто так і не выйшаў, яны чакаюць і тэлефануюць у аблвыканкам і патрабуюць перамоваў з уладамі.

8A41F541-14E3-4E30-AABA-5908C8251B41_w640_r1_s

9FD3F293-9D4E-440E-9114-168CAC780EB4_w640_r1_s

Паводле svaboda.org