Візавы цэнтр спрасціў працу консульства



Першы месяц працы візавага цэнтра Рэспублікі Польшча ў Гародні сведчыць пра тое, што большая палова мясцовых жадаючых атрымаць візы карыстаюцца яго паслугамі. Візавы цэнтр спрасціў працу Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча, што дало магчымасць істотна зменшыць колькасць наведвальнікаў дыпламатычнай пляцоўкі.

Консул Войцех Скробіш не выключае, што праца візавага цэнтра адкрые новыя магчымасці для консульства ў справе выдачы візаў:

– З боку консульства гэта вылучэнне аднаго з этапаў, першага этапу, складання дакументаў на візу. Дзякуючы гэтаму нашыя супрацоўнікі змаглі палепшыць працу на астатніх этапах. Маем надзею, што з’явіцца магчымасць павялічыць колькасць выдадзеных візаў.

Адна з галоўных прычын вялікай колькасці наведвальнікаў візавага цэнтра Рэспублікі Польшча –  верагоднасць атрымання візы: працэнт адмоваў у гэтай установе не перавышае 0,5%.  Акрамя таго, у візавым цэнтры створаныя добрыя ўмовы для афармлення дакумантаў на атрымане візаў.

Беларускае Радыё Рацыя