ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў



Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы завяршылі прыём заяваў ад абітурыентаў. Пра тое, ці здольная дзейсная беларуская сістэма адукацыі закрыць патрэбы грамадства, – распавядае Галіна Верамейчык, якая ўзначальвае Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі.

– Напрыклад, развіццё аграэкатурызма ў Рэспубліцы Беларусь. У нас няма такой прафесіі і няма спецыяльных праграмаў падтрымкі. Але ўжо больш за дзясятак год гэты рух стартаваў у Беларусі. Менавіта грамадскія аб’яднанні, выкарыстоўваючы метады нефармальнай адукацыі, прапанавалі шэраг навучальных курсаў для гаспадароў сядзіб: як прыняць госця, як арганізаваць прастору, па навучанню мовы, па навучанню кампутара, як прасоўваць свае паслугі ў інтэрнэце і г.д.

Пакуль яшчэ ў прыёмных камісіях беларускіх ВНУ ідзе праверка пададзеных дакументаў. Наперадзе ўступныя іспыты.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя