“Вольны кірмаш” ад студэнтаў “Універсітэта Залатога Веку”



Пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, прыдбаць нешта новае, пахваліцца сваім ураджаем і проста правесці добра час сабраліся студэнткі гарадзенскага “Універсітэта Залатога Веку”. Так званы “Вольны кірмаш” яны арганізуюць ужо трэці год.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ініцыятарка мерапрыемства Ларыса “падгледзела” ідэю  ў гарадзенскім Антыкафэ і зараз кірмаш стаў месцам, дзе можна не толькі пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, але і сустрэцца з сябрамі, паказць унукаў і пазнаёміцца з новымі людзьмі.

– У кожнага дома ёсць шмат рэчаў, якія ўжо нікому не патрэбныя, але ў добрым стане. Мы прыходзім сюды, камунікуем са сваімі сябрамі і з тымі, каго яшчэ не ведаем. Знаёмімся, даведваемся як хто жыве, хто ў чым мае патрэбу. Гэта месца,  дзе мы можам спаткацца, пагаварыць, прывесці сваіх унукаў – і гэта добра.

Акрамя таго студэнткі “Універсітэта Залатога Веку” праводзяць паміж сабой розныя майстар-класы. Сёлета яны навучыліся прыгожа завязваць хусткі і рабіць цікавыя папяровыя фігуркі з арыгамі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара