Вялікдзень у Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай



У Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай адбылося святочнае начное набажэнства. Айцец Андрэй Абламейка і вернікі пасля Хроснага ходу а першай гадзіне ночы сваім воклічам абвясцілі Уваскрасенне Хрыстова:

Дыякан Віталь:

– Запэўнена слова Бога, што ўсе ўваскрэснуць і будуць мець вечнае жыццё. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў свайго сына адзінароднага, каб кожны, хто верыць у яго, меў жыццё вечнае.

Вернік:

– Хрыстос дае кожнаму чалавеку, кожнаму верніку святло ў жыцці, святло свайго ўваскрасення, дае розныя ласкі.

Верніца:

– Гэта свята нас абавязвае ачысціцца душою, глядзець на свае ўчынкі з бок і быць больш міласэрднымі да іншых.

Святкаванне скончылася агульным частаваннем святочнага сняданку. Вернікі засведчылі, што любоў і міласэрнасць перамагла.

Беларускае Радыё Рацыя