Вялікдзень у Полацку



Старажытны Полацк – адзін з рэлігійных цэнтраў Беларусі. Менавіта з Полацка пачалася хрысціянізацыя беларускіх земляў у Х стагоддзі. Менавіта тут нарадзілася асветніца Еўфрасіння Полацкая – першая жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых. Прычым за святую яе прызнаюць усе хрысціянскія канфесіі, якія ёсць у Беларусі. У 1120-х гадах прападобная Еўфрасіння заснавала самы вядомы ў Беларусі манастыр – Спаса-Еўфрасіннеўскі. Тут знаходзіцца адзін з самых старадаўніх храмаў Беларусі – Спаса-Праабражэнская царква, сцены якой упрыгожваюць унікальныя фрэскі XII стагоддзя. Менавіта ў Полацку нарадзіўся першадрукар Францыск Скарына, які выдаў хрысціянскія святыя кнігі на мове свайго народа.

Усе хрысціянскія святы ў Полацку ладзяцца асабліва ўрачыста. Сярод іх і Вялікдзень.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік