Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць Жызнеўскаму званне Героя Украіны



13 красавіка Вярхоўная Рада дазволіла надаць званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў падчас Майдану.

За адпаведныя змены ў закон аб дзяржаўных узнагародах Украіны №6174 агулам прагаласавалі 235 дэпутатаў.

Паводле змен, званне Героя Украіны дазваляецца ў выглядзе выключэння надаць і замежніку, пасмяротна ўзнагароджанаму ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 года ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага. Ён стаў адной з першых ахвяр супрацьстаяння.

Паводле liga.net