Вярхоўны Суд не задаволіў скаргі баранавіцкага актывіста



Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргі баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка. І пакіунуў у сіле рашэнне Баранавіцкага суда.

Як паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч, суд не знайшоў падстаў для адмены рашэння суда Баранавіцкага раёна, які пакараў Рыгора Грыка штрафам звыш 5 000 000 рублёў за лаянку матам у краме, калі ён прыйшоў у знак пратэсту за парушэнне яго працоўных правоў у арыштанцкай робе, і за ўдзел у пікеце ў падтрымку Таццяны Караткевіч у час прэзідэнцкіх выбараў.

IMG_0309-833x400

З такім рашэннем суда Рыгор Грык не згодзен:

— Судоў у нас няма. Не першы раз мае паперы паступаюць у Вярхоўны суд і заўсёды суд мае просьбы не задавольвае, бо яны працуюць на сістэму і дыктатарскую ўладу хоць я ні разу не быў вінаваты ў тых выпадках, за якія мяне караюць.

Паводле Рыгора Грыка, судамі ўсіх інстанцый не былі ўзяты пад увагу паказанні яго сведкаў. Пакаранне выносілася толькі па сведчаннях з  супрацьлеглага боку. Грык будзе рыхтаваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя