Выбар Барыса Хамайды



У Полацку адбылася прэзентацыя фільма пра віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду. Яго знялі сябры грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандр Зянкоў і Алена Сцяпанава.

prezentacija-5

Фільм распавядае пра няпросты лёс змагара за свабоду слова і дэмакратыю, пра яго нязломны характар і дзейнасць на карысць незалежнай Беларусі.

Па словах рэжысёра фільма Аляксандра Зянкова, над стужкай яны працавалі паўгода:

– Складана было не здымаць, складаней было мантаваць. Праблема ў тым, што Алена сама з Віцебску, і ёй шкада было кожнага слова, якое казаў Барыс Хамайда. Бо ён расказваў пра сваё жыццё, пра жыццё Віцебска. Першы варыянт фільма ледзь не атрымаўся на паўгадзіны. Я быў супраць, казаў, што фільм мусіць быць карацейшым, выказванні – больш грунтоўнымі.  

Падчас мерапрыемства прэзентавалі і фотавыставу ў гонар чалавека-легенды Віцебшчыны. На ёй было прадстаўлена каля 50 фотаздымкаў з выявай Барыса Хамайды, якія знялі  віцебскія калегі ў розныя гады яго жыцця. На выставе быў прадстаўлены і здымак фотакарэспандэнта Ігара Мацвеева, які перамог у конкурсе „Радыё Свабода” пад назвай “Незалежнасць – гэта…”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара