Выбары пад адміністрацыйным ціскам



Галасаваць на гарадзенскіх выбарчых участках людзі ідуць пад прымусам. У першыя два дні асноўнымі выбарцамі былі студэнты і міліцыянты, пенсіянеры ды мытнікі. Студэнтаў гоняць па добраахвотна-прымысовым просьбам паехаць на выходныя дахаты і прапануюць напісаць на гэтыя дні заявы. Міліцыянтаў і мытнікаў па загаду зверху просяць прагаласаваць зарання.

Аб праблемах, з якімі сутыкаюцца назіральнікі, распавядае абласны міжпартыйны каардынатар кампаніі „Права Выбару-2015” Сяргей Трафімчык:

– Назіральнікі ад кампаніі “Права выбару” ўжо пісалі скаргі. І таксама назіральнікі, якія накіраваныя ад праўладных структур, – яны скардзяцца, што нібыта нашы назіральнікі перашкаджаюць выбарчаму працэсу.

Раман Юргель, кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Другі дзень ідзе датэрміновае галасаванне, мы фіксуем тое, што людзі галасуюць па адміністрацыйнаму рэсурсу, вельмі актыўна. Дзе 110 чалавек ужо прайшло, дзе 150. Гэта мы зафіксавалі. Дзе няма дамоў міліцыянтаў, памежнікаў, мытнікаў, то там нізкі ўзровень яўкі.

Адзін з незалежных назіральнікаў: Усплескі былі калі праходзілі сходы ў школе, учора ўвечары было шмат. З усяго майго раёну вылучаецца адзін дом – таму што там жывуць супрацоўнікі МУС.

Назіральнікі ад розных незалежных структур ахапілі амаль 100 гарадзенскіх выбарчых участкаў, на якіх абсалютным рэкардсменам па прагаласаваўшым з’яўляецца ўчастак у галоўным корпусе Купалаўскага універсітэту.

Беларускае Радыё Рацыя