Выбух на аўтобусным прыпынку ў Стамбуле



У выніку выбуху, што прагрымеў ля аўтобуснага прыпынка ў цэнтры Стамбула, у папулярным у турыстаў квартале Баязід, загінулі прынамсі 11 чалавек, паведамляюць турэцкія СМІ.

292c1324-3e3c-4749-881e-62d74c48a3a5

Сярод загінуўшых сямёра паліцыянтаў і чацвёра мірных жыхароў. Больш за 30 чалавек атрымалі раненні.

Паводле сведчанняў відавочцаў, выбух адбыўся ў ранішні час пік. У гэты момант міма прыпынку праязджаў паліцэйскі аўтобус.

Цяпер на месцы выбуху зараз знаходзяцца некалькі аўтамабіляў паліцыі і хуткай дапамогі. Адказнасць за выбух пакуль на сябе ніхто не ўзяў.

Па папярэдніх звестках, выбуховае прыстасаванне было прыведзенае ў дзеянне дыстанцыйна. На кадрах, дэманстраваных па мясцовым тэлебачанні, бачны знішчаны аўтобус і пашкоджаныя фасады бліжэйшых дамоў.

BBC