Выходзіць у свет новая кніга папы Францішка



Ватыкан апублікаваў дэталі новай кнігі папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць», якая праз два дні будзе прадстаўленая публіцы ў 86 краінах свету.

100-старонкавая кніга заснавана на дыялогах папы з італьянскім журналістам Андрэа Тарніэлі.

Яна прысвечаная развагам Францішка пра сутнасць Божай міласэрнасці, у прыватнасці, пра важнасць міласэрнага стаўлення да ізгояў грамадства, такіх як, напрыклад, зняволеныя.

Кніга выходзіць у свет усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як папа ўпершыню паспрабаваў свае сілы ў сучаснай музыцы.

У лістападзе мінулага года Ватыкан ухваліў выхад у свет альбома з кампазіцыямі, якія ўяўляюць сабой пакладзеныя на музыку выбраныя прамовы пантыфіка.

bbc.com