Вызвалены Ян Міхалькоў, арыштаваны па «Справе патрыётаў»



Вайсковец Ян Міхалькоў, які, як і ягоны бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», ужо на волі.

Хлопец быў вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка. Умовы яго вызвалення пакуль невядомыя.

Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, яго бацька — 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».

Трэба адзначыць, што Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім, па наяўнай інфармацыі, не прад’яўлена дадатковае абвінавачанне — звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК.

nn.by