Вызвалены з-пад арышту бярозаўскі актывіст Аляксандр Кабанаў



А 21-ай гадзіне вечару з ізалятара часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС выпусцілі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3 Аляксандра Кабанава. Ён адсядзеў 5 сутак арышту за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным Маршы недармаедаў у Берасці. Аляксандр выйшаў схуднелы, але бадзёры. Першыя ягоныя словы: «Усё нармальна».

— Вядома шкада, што згубіў час  і не трапіў на нейкія мерапрыемствы. Усё яшчэ наперадзе. Усе гэтыя 5 дзён думкі былі вельмі розныя: абдумваў  розныя далейшыя крокі і варыянты, што і як рабіць. 

Сустракалі  Аляксандра Кабанава дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і актыўныя грамадзяне Бярозы, і нават з бліжэйшых вёсак. Ганна Канапацкая вельмі рада, што на свабодзе адзін з яе паплечнікаў па партыі.

— Я вельмі ўдзячная Аляксандру за тое, што ён узяў на сябе такую мужнасць і арганізаваў народ. Першы наш калега, які прыняў на сябе цяжар адказнасці. Мы проста прыехалі яго падтрымаць. Ён вялікі малойца і ўсе мы разумеем, што робіць ён гэьа не толькі дзеля сябе, але і для ўсіх нас. 

Аляксандр Кабанаў намераны абскардзіць рашэнне суда Бярозаўскага раёна і дзеянні двух бярозаўскіх міліцыянтаў, з “лёгкай рукі” якіх закруцілася яго справа па артыкуле “хуліганскія дзеянні ў грамадскім месцы”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя