Як адзначыць свята карысна для здароўя?



Як адзначыць свята карысна для здароўя? Адказ на такое пытанне шукалі ў межах цыкла сустрэчаў «Ёсць размова», які ладзіць у Берасці агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

15476127132_f1ab8fe615_o1

Андрэй Белавешкін лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук, выкладчык медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар і вядучы навучальных семінараў па рэсурсах здароўя. Аўтар блога пра здаровы лад жыцця, аўтар розных навуковых публікацый, а таксама шэрагу артыкулаў у папулярных СМІ, распавёў пра тое, якімі павінны быць напоі і ежа на святочным стале.

— Здаровае харчаванне  — гэта пэўная традыцыя, якая задавольвае патрэбы чалавека, і фізіялагічныя, і ў задавальненні і спрыяе раскрыццю ягонага здароўя і патэнцыялу. Я б параіў прыгатаваць ежу па нейкіх рэцэптах, якія з’яўляюцца традыцыйнымі. Як вы ведаеце для кожнага свята у народнымі календары была свая пэўная ежа. Да самога народнага календара вяртацца неабавязкова, але раю вам прыдумаць нейкія выключна вашы навагоднія рэцэпты.

Лекар Сяргей Белавешкін раіць у харчаванні прытрымлівацца залатой сярэдзіны, гэта значыць, не ўжываць шкоднай ежы, якая трапіла пад руху з аднаго боку, а з другога боку не ўпадаць у іншую крайнасць – не прыдаваць шмат значэння ежы і не лічыць сабе лепшым толькі таму, што ты еш правільную ежу.

photo376154305686776032

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: dzedzich.org