Як бавяць час бярозаўскія пенсіянеры?



Пенсіянеры Бярозы маюць дзе інтэлектуальна бавіць час.

IMG_2717

У Цэнтральнай бібліятэцы горада дзейнічае арт-гасцёўня “Бярозка”, дзе ладзяцца літаратурна-музычныя пазнавальныя і забаўляльныя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, кажа кіраўнічка гасцёўні, бібліятэкар Ала Кумпель.

На першай  сустрэчы ў 2016 яна расказала гісторыю ўзнікнення Новага года, калі нашы продкі адзначалі 1 сакавіка, затым 1 верасня:

– Мы сустракаем Новы год 31 снежня. Пётр I выдаў указ, паводле якога пачаткам года пачало лічыцца 1 студзеня. Здаўна на Русі існавала традыцыя.

Удзельніцы гасцёўні па-рознаму ацанілі літаратурна-музычную праграму:

– Мне не спадабалася, я хачу нешта такое пазнавальнае, а тут такі розыгрыш. Што пра новы год – гэта ўсе ведаюць. Каб ведала не пайшла б.

– Збіраемся, адпачываем, кожны раз нешта цікавае.

Колькі людзей, столькі і думак, як кажуць. Але вельмі хацелася б на сустрэчах у літаратурна-музычнай гасцёўні адчуваць беларускую адметнасць і ганарыцца ёй. Чаго на гэтай сустрэчы зусім не было.

Беларускае Радыё Рацыя