Як павялічыць грамадскую актыўнасць жанчын?



Як павялічыць актыўнасць жанчын, ды як дапамагчы жанчынам заняцца сваімі ўласнымі праектамі? Пра гэта гаварылі ў Берасці ў час сустрэчы на тэму «(Не) жаночая справа». Расказвае адна з арганізатарак Яна Усціненка:

— Цяпер мы займаемся правядзеннем воркшопаў і нефармальных сняданкаў ва ўсіх рэгіянальных гарадах Беларусі, апрача Менска. Мы хочам натхніць дзяўчат на ўласныя праекты, даць ім практычны інструментарый, а таксама пазнаёміць іх паміж сабой і магчыма з’явяцца нейкія сумесныя ідэі, супольнасці, жаночая салідарнасць падтрымка і гэтак далей.  

Праект «(Не) жаночая справа» – гэта серыя адукацыйных праектаў для жанчын. Каманда лектараў наведвае абласныя гарады Беларусі і праводзяць сустрэчы на тэму, як запусціць уласны праект —  гэта можа быць бізнес-праект або грамадская ініцыятыва.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: gender.by