Як ратавацца ад смогу?



На Берасцейшчыне ў Лунінцы, Століне і Пінску па вечарах і раніцах адчуваецца смог із-за пажараў у экасістэмах.

Ратавальнікі аб’явілі трэці і чацвёрты класы небяспекі і па ўсёй вобласці жыхарам забаронена наведванне лясоў.

“Смог досыць небяспечны, а асобна для алергікаў, людзей з захворваннем дыхальных органаў”, – паведаміў лекар медыцынскай брыгады выратавальнікаў  і дадаў, як змагацца са смогам:

– Для абароны органаў дыхання ад прадуктаў гарэння трэба выкарыстоўваць рэсператары, вырабленыя з марлевай альбо хлопкавай тканіны альбо звычайнай марлевай павязкі. Неабходна мінімізіраваць фізічную актыўнасць і мінімальна праводзіць час на адкрытым паветры, тым больш пад соненчымі промнямі.

У Берасцейскім абласным упраўленні Міністэрства па Надзвычайных Сітуацыях адзначаюць, што выратавальнікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, аператыўна рэагуюць на паведамленні аб узгаранні, але выправіць усю сітуацыю могуць толькі дажджы.

Беларускае Радыё Рацыя