Як выхоўваць хлопчыкаў і дзяўчынак?



Пытанне па-засямейнага выхавання і месца ў ім паасобнага выхавання абмеркавалі ў Гародні. У антыкавярні „Жывы час” дыскутавалі бацькі, тэарэтыкі жаночай эмансіпацыі, гісторыкі ды прадстаўнікі каталіцкага скаўцкага руху.

P1210117

Пра карысць раздзельнага выхавання кажа прадстаўніца парафіяльнай групы каталіцкага скаўцкага руху „Святой Барбары” Ганя Журко:

– Калі няма гэтага фактару, які вельмі моцна ўплывае на асобу, то дзяўчына становіцца самой сабой і развіваецца. Мы, напрыклад, выязджаем у лес, там – мінімум цывілізацыі, і дзяўчына вырашае як ёй развівацца. Яна бачыць гэты шлях вельмі прыгожым і вельмі ясна яго бачыць. А горад, дзе шмат перашкодаў, яна можа яго проста не заўважыць. Таму, калі падчас нашых сустрэч няма хлопцаў, дзяўчаты больш шчырыя, бо яны ў прысутнасці хлопцаў мяняюць свае паводзіны, мяняюць сябе.  

Асобнае выхаванне ў падлеткавым і маладым узросце дае шмат карыснага для станаўлення асобы, дасягнення прафісійнага посьпеху. Але галоўнае, каб у Беларусі быў выбар, меркавалі дыскутанты. Цяпер няма такіх устаноў, за выключэннем адмысловых прафесійных. Падрыхтавала дыскусію гарадзенскае прадстаўніцтва кампаніі „Будзьма Беларусамі”.