Як закрыць “шкодную” краму?



Зараз паўсюль у Беларусі адчыняюцца крамы ў выкупленых кватэрах жылых дамоў.

222545

Але прадуктовыя крамы, убудаваныя ў дамы, з магутнымі кампрэсарнымі і халадзільнымі ўстаноўкамі  далёка не бяскрыўдныя для здароўя грамадзян, якія жывуць у гэтым доме, кажа грамадская актывістка, доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская з Берасця.

IMG_0540

Крама “Купецкая” у Берасці аказалася пад яе кватэрай. Жанчыне гэта каштавала здароўя,  нерваў і 5 гадоў барацьбы,  краму ўдалося закрыць:

– Я патрабавала, каб уласнікі крамы давялі санітарныя нормы да належнага стану, аднак яны да канца гэтага не зрабілі, таму справа дайшла да суда. Яны зразумелі, што я не адступлю, аб’ектыўныя паказчыкі былі ўжо зафіксаваныя і санслужбай, і назіральнікамі.

Ірына Лаўроўская раіць людзям, хто трапляе ў яе сітуацыю, не цярпець. У яе, раней практычна здаровага чалавека, цяпер разбалансаваны арганізм, асабліва крывяносная сістэма і слых.

DSC06520

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.