Як жывуць і самаарганізоўваюцца украінскія студэнты?



Пра гэта некалькі дзясяткаў гарадзенцаў рознага ўзросту змаглі даведацца на сустрэчы “Украінская адукацыя вачамі студэнтаў”, што адбылася у цэнтры “Партал”. Арганізатарамі мерапрыемства была Украінская Асацыяцыя Студэнтаў разам з Цэнтрам развіцця студэнціх ініцыятыў.

Чым адметнае студэнцкае жыццё ва Украіне распавяла Лідзія Фясэнка, прэзідэнт украінскай асацыяцыі студэнтаў.

– Калі казаць пра нашую асацыяцыю УАС, то яна ўжо з украінскага маштабу, і яна аб’ядноўвае студэнцкія самаўрады. Увогуле паводле заканадаўству, кожны студэнт з’яўляецца чальцом самаўраду. І ўсе маюць права прымаць удзел у самаўрадах, рэалізоўваць праз іх свае ідэі і праекты.

Па словах Сашы Кузміч з Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў, такія сустрэчы вельмі патрэбныя не толькі студэнтам, але і людзям старэйшага пакалення.

– Ставім перад сабой мэты, па-першае, пазнаёміць беларускіх студэнтаў са студэнцкім рухам ва Украіне, таму што па нашым досведзе, па нашым параўнанні ва Украіне студэнцкі рух развіваецца больш актыўна. Хаця, канешне, пэўныя праблемы ёсць і там, і ў нас. І другі момант, мы хацелі б натхніць беларускіх студэнтаў на тое, каб яны станавіліся больш актыўнымі ва ўніверсітэтах, таму што існуючая зараз сітуацыя, тое што ў нас няма Балонскага працэсу, у нас няма акадэмічных свабод, і яна пагаршаецца бяздзейнасцю і абыякавасцю з боку студэнтаў.

Украінскія стутэнты пазнаёмілі гарадзенцаў з рознымі гісторыямі жыцця ва Украіне, а таксама распавядалі, як студэнты прымалі ўдзел ва ўкраінскай Рэвалюцыі Годнасці. Наступным горадам, куды накіруюцца  прадстаўнікі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў стане Берасце.

Беларускае Радыё Рацыя