Якія яны, беларускія мужчыны?



У першую суботу лістапада беларускія мужчыны могуць чакаць падарункаў. Менавіта ў гэты дзень, а сёлета ён прыпаў на 5 лістапада, з лёгкай рукі першага і адзінага прэзідэнта Савецкага Саюза Міхаіла Гарбачова з 2000 года адзначаецца Сусветны дзень мужчын.

Што думаюць пра беларускіх мужчын жанчыны і самі мужчыны ў горадзе Бярозе:

– Алкаголікі ўсе!

– Я ў нас не бачу сапраўдных мужчын.

– Жадаю, каб яны былі здаровыя і любілі жанчын!

– Розныя ёсць мужчыны. Але асноўная маса нас, мужчын, нармальная. Мы – рабацягі.

– Людзі ад няўцешнасці п’юць. А каб яны рабілі і атрымлівалі дастойны заробак, а не гэтыя два мільёны…  А што за іх купіш?!  Толькі прапіць застаецца.

– 300 год сяброўства з адной усходняй краінай прымусілі самых лепшых мужчын з’ехаць або загінуць у барацьбе з гэтай краінай.

У лістападзе ёсць яшчэ Міжнародны дзень мужчын, які святкуецца ў шмат якіх краінах 19 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза