Якой можа быць беларуская нацыянальная школьная форма?



Якім можа быць беларускі мадэрны нацыянальны строй для школьнікаў паказалі ў Гародні.

stroi

Мадэльеры Алёна Маркоўка і Наталля Кажушкова з менскай майстэрні „Elen-Carotte” прэзентавалі паўсядзённую школьную форму. У планах майстэрні стварэнне святочнага строю, які могуць набыць для маленькіх беларусаў іх бацькі.

Пра саму ідэю майстэрні, распавядае Алена Маркоўка:

– Увядзенне ў паўсядзённасць беларускага строю, яго развіццё, каб людзі маглі адчуваць сябе беларусамі ў кожным моманце свайго жыцця. Таму мы прапануем цэлую лінейку вопраткі ад немаўлят да самых старых. Адна з ідэй – гэта школьная форма, што ўжо цяпер вельмі актуальна.

Прэзентацыя школьнай формы прайшла ў гарадзенскай “Краме Ц”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня