Якую шкоду прыносіць жыхаром Бярозаўкі новая вытворчасць шклаваты?



Пра гэта няма даступнай інфармацыі. Па ўскосных сведчаннях жыхароў Бярозаўкі, ад гэтай новай вытворчасці шклазавода „Нёман” маюць праблемы са здароўем дзеці і дарослыя.

Кажа грамадскі актывіст бярозаўкі Сяргей Трафімчык.

 – Тое, што праз трубу гэтага цэха ў дзень больш-менш чысты дым валіць – белы, а як толькі сцямнее, адтуль валіць чорны дым. Ці то яны фільтры нейкія адкрываюць, каб яны даўжэй служылі ці то што… І смурод, увесь час смурод у горадзе. Вецер дзьме ў бок другой школы і трэцяга дзіцячага садзіка. Людзі скардзяцца на стан здароўя, людзі скарадзяцца на цяжкасці дыхання.

У вытворчасці шклаваты выкарыстоўваюцца шкодныя хімічныя рэчывы: фенолы, фармальдэґіды. Грамадзкасць не можа рэальна пракантраляваць, наколькі шкодная гэта вытворчасць, якая пачала дзейнічаць з траўня.

 Беларускае Радыё Рацыя