Яўген Жураўскі – на волі



Выйшаў на волю пасля пяцісуткавай адсідкі ў Баранавіцкім ізалятары часовага ўтрымання жыхар Баранавіч Яўген Жураўскі.

Ён быў пакараны арыштам на 5 сутак суддзёй Баранавіцкага суда Аксанай Копач за выступ на Народным сходзе ў Баранавічах 26 лютага. Яўгена ля будынка міліцыі сустракала мама і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці. Мама была прыемна здзіўлена, што акрамя яе сустракаць  сына прыйшлі іншыя людзі, кажа прысутны на сустрэчы Мікола Чарнавус (старэйшы):

– Сустрэлі яго. Маці нават здзівілася, што гэта за людзі. Апазіцыя прыйшла сустракаць яе сына. Яна ўжо змірылася з тым, што ён сядзіць суткі за суткамі, бо гэта ўжо трэці раз у яго за актыўны ўдзел у палітычным жыцці. Для яго гэтыя пяць дзён прайшлі вельмі хутка. Будзе 1 і 9 траўня на мітынгу.

Паводле Міколы Чарнавуса, Яўген Жураўскі разам з прысутнымі на сустрэчы людзьмі адразу аднёс у Баранавіцкі суд падрыхтаваную праваабаронцамі касацыйную скаргу. Ён віны сваёй не прызнае.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы