“Ёсць размова”: пра бяспеку вашага камп’ютара



На чарговай сустрэчы з цыклу “Ёсць размова” ў Берасці даведваліся пра падставовыя прыёмы абароны інфармацыі ў інтэрнэце. У якасці эксперта на мерапрыемстве выступаў былы рэдактар раздзелу IT на партале tut.by Аляксандр Арсёнаў, які абгрунтаваў актуальнасць адукацыі ў сферы інфармацыйнай бяспекі:

– Паролі ад вашых сацыяльных сетак, ад скайпу і ўсяго астатняга могуць скрасці зламыснікі, каб распаўсюдзіць ад вас непажаданую рэкламу, або вірусы. Па-другое, спецслужбы могуць красці інфармацыю. Па-трэцяе, канкурэнты вашай кампаніі могуць пажадаць давецца што-небудзь сакрэтнае – што вашая кампанія робіць. І выкрадаецца гэта ўсё лёгка, таму што людзі не звяртаюць увагу на тое, што яны робяць у інтэрнэце і наколькі бяспечна яны гэта робяць.

“Ёсць размова” – гэта цыкл штотыднёвых мерапрыемстваў навуковай і культурнай тэматыкі ў Берасці, які ладзіцца пры падтрымцы мясцовых недзяржаўных арганізацый. На іх абмяркоўваюцца сучасныя веды з розных сфераў жыцця чалавека. Вядоўцам наступнай сустрэчы будзе Алесь Таболіч. і распавядзе ён аб гісторыі і сучасным стане майстэрства тату ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя