Юлія Менчанка: Звон – гэта вобраз жыцця



Магчымасць навучыцца прафесійна званіць у званы ў Гародні існуе ўжо на працягу сямі гадоў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

Званарка Юлія Менчанка болей за 20 гадоў б’е ў званы беларускіх званіц. У верасні яна зноў пачынае курсы, патрапіць на іх можа не кожны.

 

„Званарства патрабуе сапраўднага паклікання, а таксама духоўнай і фізічнай падрыхтоўкі”, – кажа Юлія Менчанка:

– Навучыцца званіць і не званіць – гэта немагчыма. Насамрэч  гэта жыццё, звон – гэта вобраз жыцця. Вучні, якія не могуць пакуль атрымаць месца працы, яны проста пакутуюць. З вялікай вагой даводзіцца мець справу. Цяпер званароў, якіх я вучу, прымушаю стаяць з гантэлямі, бо цяжка насамрэч – гэта нялёгкая праца, тым больш для жанчын. У мяне гэты выпуск – чатыры жанчыны, няма хлопцаў жадаючых. Нават не фізічнай сілы, не хапае менавіта духоўнай сілы ў мужчын – слабыя.

Дамовіцца пра ўдзел у курсах званарства можна індывідыульна з Юліяй Менчанка. Акрамя таго для ўсіх ахвочых званарка праводзіць рэгулярныя экскурсіі на званіцу Гарадзенскага кафедральнага сабора.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара