Юрый Шаўчук праспяваў для пратэстуючых дальнабойшчыкаў



Лідар гурту ДДТ Юры Шаўчук праспяваў ў падмаскоўных Хімках для кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў, якія ў цяперашні час страйкуюць супраць уводу сістэмы збірання платы за праезд па федэральных трасах.

Музыкант выказаў салідарнасць з пазіцыяй пратэстоўцаў, падарыў ім свае дыскі і праспяваў некалькі песень.

„У „Фэйсбуку” хтосьці ўжо пусціў слых, што я супраць пратэсту дальнабойшчыкаў, ведайце, што гэта не так, гэта правакацыя. Я за дальнабойшчыкаў … На апошнім канцэрце я абвясціў, што адну з песень прысвячаю вам, і зала слухала яе стоячы. Многія вас падтрымліваюць, ведаюць пра вас”, – сказаў ён дальнабойшчыкам падчас сустрэчы.

Дзесяткі фур застаюцца на подступах да Масквы, працягваючы стацыянарны пратэст супраць сістэмы „Платон”: з 15 лістапада за праезд па федэральных трасах з грузавікоў пачалі брацца зборы ў памеры 1,53 рубля за 1 км, з сакавіка 2016 года стаўка павышаецца да 3,06 рубля, а з 2018 – 3,73 рублёў за 1 км.