З 1 лютага падаражэюць паштовыя паслугі



Некаторыя паштовыя паслугі падаражэюць у Беларусі з 1 лютага.

Зменяцца тарыфы на ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, міжнародныя адпраўленні, паслугі спецыяльнай сувязі.

За перасылку звычайнага міжнароднага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай да 20 г трэба будзе заплаціць Br12,6 тыс. (было Br10,5 тыс.), прыярытэтнага — Br14,4 тыс. (было Br12 тыс.). Перасылка простай міжнароднай паштоўкі (карткі) будзе каштаваць Br9,3 тыс. (было Br7,8 тыс.), прыярытэтнай — Br11,7 тыс. (было Br9,6 тыс.).

Тарыф за перасылку ўнутры краіны заказных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 г складзе Br15 тыс. Для фізічных асоб (быў Br13,2 тыс.) і Br15,6 тыс. Для юрыдычных асоб і ІП (быў Br13,8 тыс.). Тарыфы на адпраўку звычайных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 г не зменяцца.

Тарыфы пазначаныя з улікам ПДВ.

БелТА