З 1 студзеня ў Белаазёрску яшчэ на адно прадпрыемства стала меней



З 1 студзеня ў Белаазёрску яшчэ на адно прадпрыемства стала меней. Акрамя банкруцтва абутковай фабрыкі «Белкельме», горад страціў і будаўнічае ўпраўленне  Бярозаўскай ДРЭС.

Больш за 80 будаўнікоў пераводзяць у Жодзінскі філіял упраўлення механізацыі БелЭнергаБудМеханізацыі.

Белаазёрскія будаўнікі ўпэўненыя, што аплата працы ў новай фірме будзе вышэй, а да камандзіровак ім не прывыкаць, кажа адзін з іх:

— Жодзінскія звычайныя рабочыя зарабляюць ад 9 да 12 мільёнаў  і плюс трынаццатая зарплата ў іх заўсёды ёсць. У нас жа тут вельмі шмат гадоў увогуле нічога не было: ні трынаццатай нічога. Калі брыгада нармальная, як у нас, мы выцягваем па 7 мільёнаў, а ўсе астатнія па 2 атрымлівалі.

Будаўнічае упраўленне Бярозаўскай ДРЭС было заснавана ў 1958 годзе для будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. За 58 год свайго існавання будаўнічае ўпраўленне будавала энергетычныя, прамысловыя і грамадзянскія аб’екты.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя