З Беларусі зніклі 25 замежных студэнтаў



У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі пракаментавалі знікненне замежных студэнтаў.

Гаворка ідзе пра студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Гэта 24 бенгальцы і адзін сенегалец.

Мяркуецца, што яны скарысталіся шчылінай для нелегальнай міграцыі. Паводле наяўнай інфармацыі, некаторыя з гэтых студэнтаў зніклі, пакінуўшы свае нацыянальныя пашпарты і дакументы ў ВНУ.

Некаторых знайшлі на мяжы з Украінай і ў Расеі. Таксама ўстаноўлена, што яшчэ частка групы легальна выехала ў Еўразвяз з дапамогай Шэнгена.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелТА