З Украіны ў Беларусь прарываўся аўтамабіль са зброяй



Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

«У 1.45 20 сакавіка на ўезд у Беларусь з Украіны здзейснена спроба прарыву праз дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску «Аляксандраўка» аўтамабіля маркі «Джып». Транспартны сродак збіў шлагбаўм, праехаў праз сродак прымусовага спыну і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, паспрабаваў прарвацца ўглыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – праінфармаваў Антон Бычкоўскі. – У мэтах затрымання названага аўтамабіля супрацоўнікамі органаў памежнай службы ў пункце пропуску была ўжыта табельная зброя».

У 1.55 аператыўнай групай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў непасрэднай блізкасці ад пункта пропуску «Аляксандраўка» ў раёне населенага пункта Габрылееўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці з ужываннем зброі аўтамабіль быў спынены, затрыманыя два грамадзяніна, іх асоба высвятляецца. Па наяўнай інфармацыі, у аўтамабіле мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, які цяпер у вышуку.

Падчас агляду аўтамабіля былі знойдзены пісталет маркі ТТ і два падрыхтаваныя магазіны, а таксама прадмет, знешне падобны да траціла і электрадэтанатара.

Праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.