„З вышыванкай да Дня ведаў!”



У Полацку пройдзе беларускае свята для вучняў і іх бацькоў.

вышыванка

Свята „З вышыванкай да Дня ведаў!” адбудзецца сёння ў беларускамоўным рэстаране „Росквіт”. Уваход вольны.

У праграме:

12.00 — 19.00 — выстава рэчаў да школы, вопраткі і сувеніраў ад беларускіх дызайнераў і рамеснікаў

13.00 — паказ беларускай вопраткі 14.00 — дэгустацыя страў беларускай кухні

15.00 — конкурс беларускіх малюнкаў

17.00 — беларуская дыктоўка

18.00 — канцэрт беларускіх музыкаў, з удзелам Ігара Палынскага (гурт Sumarok) і Стася Сілкі Беларускамоўны рэстаран „Росквіт” адкрыўся нядаўна ў адным з будынкаў на чыгуначнам вакзале ў Полацку. Пакаштаваць тут можна стравы беларускай і еўрапейскай кухні. Меню аформлена па-беларуску, па-расейску і па-ангельску.

Афіцыянты карыстаюцца той мовай, на якой зручна размаўляць наведвальнікам, у тым ліку і англійскай. Рэстаран ужо паспеў стаць у Полацку моднай культурнай пляцоўкай: тут праходзяць канцэрты, сустрэчы, лекцыі, розныя творчыя акцыі.

tut.by