За 12 гадоў нараджальнасць у Беларусі вырасла больш, чым на траціну



Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла прадстаўніца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Маці і дзіця» Маргарыта Дзевялтоўская.

— У 2015 годзе вырас паказчык нараджальнасці. У параўнанні з 2003 годам ён павялічыўся на 34%. З 9-ці на тысячу насельніцтва ў 2003 годзе да 12,5 на тысячу насельніцтва ў 2015 годзе.

У 2015 годзе, паводле Маргарыты Дзевялтоўскай, удалося дасягнуць нулявога паказчыка смяротнасці сярод парадзіх – аніводныя роды не скончыліся смерцю маці.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя