За што нам жыць?



Заяўка на правядзеньне пікету  пад эканамічнай назвай: „За што нам жыць?” пададзена гарадзенскім уладам сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.  Масавае мерапрыемства плануёцца правесці 25-га сакавіка, у Дзень Волі, у Гародні.

IMG_5812

Дзеянне Указу №222 мае наступствы і для іншых катэгорыяў малога бізнесу, кажа заяўнік, сябра АГП Раман Герасімаў:

– Ад этага пацерпіць і рынак паслуг. Людзі ў безвыходнай сітуацыі – няма заробкаў, цэны растуць. Мы спадзяёмся, што ўлады нас пачуюць  і адэкватна адрэагуюць. Я хачу запрасіць усіх, у каго малы дастатак, у каго няма працы, у каго забралі бізнес – усіх тых, хто пацярпеў ад апошніх указаў нашага ўраду.

Мэта пікету – выступіць у абарону індывідуальных прадпрымальнікаў, беспрацоўных, тых, хто мае малы дастатак. Удзельнікі маюць намер заклікаць чыноўнікаў да правядзеньня эканамічных рэформаў. Пікет мае быць праведзены ад поўдня да чатырнаццатай гадзіны 25-га сакавіка ў Каложскім парку.

IMG_5811

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара