За што сям’ю Пінчукоў пазбаўляюць жылля?



У мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну старшыня сельскага выканаўчага камітэта Людміла Саламянюк запатрабавала ў сям’і Пінчукоў з двумя дзецьмі вызваліць дом.

img_6565

Яны жывуць у ім з дазволу нашчадкаў. Гэта быў пагарэлы дом. Нашчадкі яго не перааформілі. На просьбу  Пінчукоў пажыць, адазваліся станоўча. Дом і двор былі прыведзены ў парадак.

Пінчукі правялі ваду, паставілі газавы кацёл і аплочваюць усе 10 гадоў свайго пражывання паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

img_6567

Сяргей і Святлана Пінчукі лічаць, што так ім помсціць старшыня за ўдзел у барацьбе за рамонт іх вуліцы:

– З’явіўся артыкул у інтэрнэце пра рамонт дарогі. Я ў нядзелю пайшла збіраць подпісы. Прыехаў наш участковы і спытаў, “чаму мы не даём людзям спакойна жыць?”

Сяргей Пінчук:

– Я гавару – прывядзіце сюды тых, каму мы перашкаджаем жыць. Тады ён спытаў, наконт чаго мы збіраем подпісы, і калі даведаўся, што за рамонт дарогі, то сказаў, што правільна, бо калі ехаў сюды, то па дарозе захраснуў.

Паводле калегі Людмілы Саламянюк, звычайна сельвыканкам не звяртае ўвагі на дагледжаныя дамы. Галоўнае, каб быў парадак:

– Навошта мы будзем прэтэнзіі прад’яўляць таму ўласніку, у каго дом заўсёды дагледжаны. Няхай жывуць. Галоўнае, каб прыгожа было.

Гэтае рашэнне сельвыканкама абурыла мальчукоў. Яны лічаць, што мясцоваму кіраўніцтву лепш звярнуць увагу на якасць дарог, на дзяржаўныя хлеўчукі, дзе вечны беспарадак.

img_6317

А з прыватным жытлом людзі разбяруцца самі.

Беларускае Радыё Рацыя, Малеч

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.