За словы: “Далоў Лукашэнку!” бярозаўцы трапілі за краты



Цяпер за словы: “Далоў Лукашэнку!” можна трапіць за краты. Як гэта сталася з трыма жыхарамі Бярозы, якім за вокліч “Далоў Лукашэнку!” на ўласным балконе было прысуджана па 5 сутак арышту. Адзін з пакараных сеў у камеру актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3 Аляксандра Кабанава, расказвае Аляксандр:

– У камеру да мяне пасадзілі хлопца, які сказаў, што ён таксама “палітычны”. Хлопец расказаў, як ён разам з сябрамі глядзелі Інтэрнэт,  выпілі па чарцы, а пасля выйшлі на балкон і пачалі крычаць: “Далоў Лукашэнку!” Прыехала міліцыя і ўсіх трох хлопцаў забралі ў пастарунак і прысудзілі па пяць сутак арышту.

Паводле Аляксандра Кабанава, цяпер адназначна яго прыхільнікаў стала больш. Сёння сукамерніка Кабанава і яго сяброў выпускаюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза